Ад паводкі ў Іспаніі загінулі ўжо 158 чалавек

Па стане на 31 кастрычніка афіцыйна пацверджаная гібель 158 чалавек у выніку адной з самых разбуральных паводак у гісторыі Іспаніі. Гэтую лічбу называе выданне El País са спасылку на інфармацыю ўладаў.

31.10.2024 / 23:57

Фота: AP Photo/Manu Fernandez

Апошнія звесткі пра загінулых былі апублікаваныя пасля таго, як у чацвер ратавальнікі выявілі целы яшчэ васьмі чалавек, заблакаваных у затопленым гаражы.

Найбольш складаная сітуацыя з-за шторму Dana склалася менавіта ў Валенсіі на поўдні краіны, дзе ахвярамі стыхіі сталі ўжо 155 чалавек. У прыгарадзе Валенсіі Пайпортэ з насельніцтвам 25 тысяч чалавек загінулі 40 жыхароў. Улады рэкамендавалі жыхарам пацярпелых рэгіёнаў не пакідаць дамы. У рэгіёне да гэтага часу не адменены чырвоны ўзровень небяспекі.

Па адным чалавеку загінулі ў Кастыліі-Ла-Манча і Андалусіі, а месца гібелі яшчэ аднаго чалавека не ўдакладняецца. 

З-за разбурэнняў і велізарнай колькасці кінутай тэхнікі ў Іспаніі па-ранейшаму закрыта каля 150 дарог. На іх расчыстку мабілізаваныя валанцёры і вайскоўцы.

Шторм абрынуўся на Іспанію, а перадусім на Валенсію, увечары 29 кастрычніка. Раней мясцовыя ўлады паведамлялі пра 72 загінулых.

У Іспаніі аб'явілі трохдзённую жалобу па ахвярах паводкі. Колькасць ахвяраў расце

У Іспаніі моцныя дажджы прывялі да паводкі. Загінулі больш за 50 чалавек

Зрывала дахі, тапіла машыны: беларуска — пра жыццё ў Фларыдзе пасля ўрагану

Nashaniva.com