Спявачка Джэніфер Лопес падтрымала Камалу Харыс
Спявачка Джэніфер Лопес выступіла на мітынгу Камалы Харыс у Лас-Вегасе (Невада), які праходзіць у гэтыя хвіліны адначасова з выступам Дональда Трампа ў Арызоне.
01.11.2024 / 08:14
Джэніфер Лопес і Камала Харыс на сцэне ў Лас-Вегасе. Фота: Steve Marcus / AP
Лопес назвала мітынг «самай важнай сцэнай, на якой яна калі-небудзь выступала», і дадала, што верыць у сілу, якой валодаюць лацінаамерыканцы, піша Бі-бі-сі.
«Я веру ў сілу жанчын. Жанчыны здольныя змяніць сітуацыю на гэтых выбарах, — сказала Джэй Ло.— Я веру ў сілу лацінаамерыканцаў». Лопес нарадзілася ў Нью-Ёрку ў сям'і пуэртарыканцаў
Невада — адзін з ключавых штатаў, дзе будзе вырашацца вынік выбараў, што пройдуць у наступны аўторак.
Лацінаамерыканскія выбаршчыкі складаюць каля чвэрці насельніцтва штата. У 2020 годзе Джо Байдэн перамог у Невадзе з невялікай перавагай у 33,5 тысячы галасоў.
Рэспубліканец Арнольд Шварцэнегер падтрымаў Камалу Харыс
Пасля акцыі ў «Макдональдсе» Трамп сеў на смеццявоз — каб дапячы Байдэну
«Больш, чым проста выбар». Харыс выступіла з ключавой прамовай за тыдзень да галасавання
Роберт дэ Ніра і Леанарда Дзі Капрыа падтрымалі Камалу Харыс
Байдэн адстаяў у чарзе 40 хвілін, каб прагаласаваць датэрмінова