Малпы ніколі не змогуць надрукаваць усяго Шэкспіра

Вучоныя абверглі старую показку.

01.11.2024 / 10:54

Photo by Found Image Holdings/Corbis via Getty Images

Даследаванне паказала, што малпы ніколі не змогуць надрукаваць Шэкспіра на машынцы, піша Бі-бі-сі.

Двое аўстралійскіх матэматыкаў паставілі пад сумнеў старую англамоўную прыказку пра тое, што калі б малпе, якая націскае на клавішы друкаркі, былая б дадзена бясконцая колькасць часу, яна ў рэшце рэшт надрукавала б поўны збор твораў Уільяма Шэкспіра.

Разумовы эксперымент, вядомы як «тэарэма аб малпе», ужо даўно выкарыстоўваецца для тлумачэння прынцыпаў верагоднасці і выпадковасці.

Аднак новае даследаванне, праведзенае навукоўцамі з Сіднэя Стывенам Вудкакам і Джэем Фалета, паказала, што час, які спатрэбіўся б малпе для перадруку п'ес, санетаў і вершаў Шэкспіра, перавысіла б працягласць жыцця нашага Сусвету.

Гэта азначае, што, хоць тэарэма матэматычна дакладная,яна, па іх словах, «уводзіць у зман».

Акрамя вывучэння здольнасцяў адной малпы, у ходзе даследавання таксама была праведзена серыя разлікаў, заснаваных на сённяшняй колькасці шымпанзэ ў свеце, якая складае прыкладна 200 000 асобін.

Вынікі паказалі, што нават калі б кожны шымпанзэ ў свеце мог друкаваць з хуткасцю адна клавіша ў секунду да канца Сусвету, яны нават блізка не падышлі б да таго, каб друкаваць творы пісьменніка.

Верагоднасць таго, што адзін-адзіны шымпанзэ за сваё жыццё паспяхова набярэ слова «бананы», складае 5%. Даследаванне паказвае, што верагоднасць таго, што адзін шымпанзэ сфармулюе выпадковую фразу, напрыклад, «Я шымпанзэ, такім чынам, я існую», — складае адзін шанец з 10 мільёнаў мільярдаў.

«Малаімаверна, што нават пры павышэнні хуткасці набору тэксту або павелічэнні папуляцыі шымпанзэ малпавая праца калі-небудзь стане эфектыўным інструментам для стварэння нетрывіяльных пісьмовых работ», — гаворыцца ў даследаванні.

Разлікі, выкарыстаныя ў артыкуле, заснаваныя на найбольш распаўсюджанай гіпотэзе пра канец Сусвету — тэорыі цеплавой смерці.

Nashaniva.com