Качанава: У нашым турбулентным свеце няма такой дзяржавы, дзе б так думалі пра людзей, як у Беларусі

«Не трэба людзей крыўдзіць», — падкрэсліла яна.

01.11.2024 / 15:11

Фота: БелТА

У нашым турбулентным свеце няма такой дзяржавы, дзе б так думалі пра людзей, як у Беларусі. Такім меркаваннем падзялілася старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на выязным пашыраным пасяджэнні прэзідыума Савета Рэспублікі ў Кіраўскім раёне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Магілёўскай вобласці, піша БелТА.

Наталля Качанава падкрэсліла, што дадзеныя людзям абяцанні трэба выконваць. У службовых асоб павінна быць пераемнасць у гэтым пытанні: не важна, хто з кіраўнікоў, папярэдніх ці цяперашніх, даў абяцанне, у любым выпадку яго трэба выконваць. Тым больш часцяком рашэнне такіх пытанняў не патрабуе вялікіх намаганняў.

«Самае дрэннае, калі людзям даюцца абяцанні і не выконваюцца, — падкрэсліла яна. — Не трэба людзей крыўдзіць — яны ўсе выдатна ведаюць і разумеюць, калі з імі размаўляць. Усё ляжыць у плоскасці мясцовай улады, і нават у большай ступені дэпутатаў, якія працуюць у гарадах і раёнах», — падкрэсліла яна.

Напрыклад, калі пераносяцца тэрміны капрамонту дома — важна сабраць мясцовых жыхароў і проста пагаварыць з імі, бо людзі хочуць ведаць праўдзівую інфармацыю. Таксама не варта ствараць прэцэдэнты і глебу для новых зваротаў. «Рабіць капітальны рамонт дома і не вырашаць пытанні гарачага водазабеспячэння — так быць не можа ў XXI стагоддзі: у нас ёсць сацыяльныя стандарты, — адзначыла Наталля Качанава. — Мы плануем капітальны рамонт дома, робім фасады і інжынерныя камунікацыі, але не вырашаем пытанне з гарачай вадой. Гэта не ўваходзіць у капрамонт, а лічыцца ўжо мадэрнізацыяй. Няправільна думаць, што закон нельга змяніць ні пад якой падставай — мы ўносім змены і дапаўненні ў гэтыя нарматыўныя акты».

Ад імя «Белай Русі» рассылаюцца лісты аб вылучэнні Качанавай у прэзідэнты

Наталля Качанава расказала, што яе непакоіць

Качанава: Як кажуць нашы сябры, якія прыязджаюць да нас: «вы жывяце ў раі»

Nashaniva.com