Немцы даслалі ліст на 12 старонак з-за доўгу 5 еўрацэнтаў
62-гадовая Марліс П. з Берліна нядаўна страціла маці, якая апошнія гады пражыла ў сталічным доме састарэлых Domicil. Дачка ўжо выплаціла ўсе даўгі за догляд маці.
01.11.2024 / 15:56
Аднак нядаўна яна атрымала 12-старонкавае пісьмо з мноствам рахункаў-фактур, у канцы якога паведамлялася, што Марліс павінна заплаціць яшчэ 5 еўрацэнтаў (каля 18 беларускіх капеек), піша Bild.
Bild
У дакуменце было ўказана, што гэты «доўг» яна павінна аплаціць да 20 кастрычніка. Але пісьмо прыйшло на два дні пазней, што азначала, што Марліс пратэрмінавала выплату. Яна не пагадзілася са штрафам і нават разглядала магчымасць судовага разбору.
Аднак у выніку вырашыла вярнуць «доўг» — уклала манетку ў 5 еўрацэнтаў у пісьмо, напісанае ў адказ, адпраўка якога каштавала ў 17 разоў даражэй.
Пасля запыту Bild кіраўніцтва Domicil прызнала памылку і прынесла прабачэнні Марліс П.
Паводле адміністрацыі, адбылася памылка, і гэтыя рахункі-фактуры наогул не павінны былі ёй высылацца.