2 лістапада чакаюць моцнага ветру
У Беларусі ў суботу, 2 лістапада, прагназуецца моцны вецер. Пра гэта папярэджваюць як сіноптыкі, так і МНС.
01.11.2024 / 16:53
Фота: @nadvorie
1 лістапада МНС стаў адпраўляць беларусам СМС пра ўзмацненне ветру.
«1 і 2 лістапада чакаецца моцны вецер да 24 м/с. Будзьце асцярожныя«, — гаворыцца ў СМС-рассылцы МНС.
Фота: Комсомольская правда
У Белгідрамеце таксама абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі праз ветранае надвор'е 2 лістапада.
Паведамляецца, што ў суботу на большай частцы Беларусі, а таксама ў Мінску чакаецца ўзмацненне ветру. Вецер будзе заходняга напрамку, яго парывы будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду. А месцамі па краіне парывы ветру будуць складаць 21-24 метры за секунду.
На карце ніжэй апублікаваны прагноз парываў ветру ад ICON. Гэтая мадэль чакае найбольш моцныя парывы сёння ноччу і пад раніцу суботы, піша @nadvorie.