Нарвегія, Латвія і Беларусь біліся да апошняга
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чвэрцьфіналу хакейнага алімпіяднага турніру.
24.02.2010 / 10:39
У сераду раніцай сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі хакейнага турніру Алімпіяды ў Ванкуверы.
Кваліфікацыйныя матчы плей‑оф выйгралі зборныя Швейцарыі, Канады, Чэхіі, Славакіі.
Нагадаем, што зборная Швейцарыі выйграла ў серыі булітаў у Беларусі 3:2.
Канада разграміла Германію 8:2, Чэхія ў овертайме здолела зламіць адчайны супраціў Латвіі - 3:2. А Нарвегія дала сапраўдны бой ў 2-м і 3-х перныядах Славакіі, саступіўшы 3:4.
Такім чынам у 1/4 фіналу сёння, 24 лютага, згуляюць:
ЗША — Швейцарыя (пачатак матчу ў 22:00), Расія — Канада (02:30), Фінляндыя — Чэхія (05:00), Швецыя — Славакія (07:00).
Усе гэтыя матчы ў жывым эфіры будуць паказаныя на каналах «Лад» і БТ.
Зазначым таксама, што сёння ўначы на тэлеканале «Лад» у жывым эфіры ў 05:25 — фінал спаборніцтваў у фрыстайле (лыжная акрабатыка) сярод жанчын.
У фінале — сярод 12 наймацнейшых — выступяць беларускі Ала Цупер і Асоль Слівец. Прычым Цупер упэўнена заняла першае месца ў кваліфікацыі.