Нецвярозая жанчына везла 6-гадовае дзіця і трапіла ў аварыю
1 лістапада каля 18.55 Стаўбцоўскім раёне на аўтадарозе М-1 35-гадовая жыхарка Мінска ехала за рулём аўтамабіля Nissan Qashqai у кірунку Брэста і сутыкнулася з грузавіком MAN.
02.11.2024 / 00:01
Фота: t.me/minobl_uvd
У выніку аварыі пацярпела 6-гадовая дзяўчынка, якая знаходзілася ў легкавым аўтамабілі, яна шпіталізаваная з траўмамі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля Nissan Qashqai знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення.