Блогер Андрэй Павук працуе ў Вільні дворнікам
Пра гэта ён расказаў у праекце «Жыццё-маліна» Мікіту Мелказёраву.
02.11.2024 / 11:43
Скрыншот відэа «Жыццё-маліна»
«Зараз я дворнік. Блогер — ты сядзіш і табе гэта надакучвае. Вы ж ведаеце, з якім кантынгентам я працую, размаўляю, і як ты выгараеш. А дворнік — гэта сацыяльна карысная праца, ты адпачываеш, гэта актыўны адпачынак на свежым паветры. Зараз зімой працуеш няшмат — гадзіна-паўтары. 400 еўра плацяць за два дамы, яшчэ і [дадаткова] грошы плацяць. Ёсць час заняцца творчасцю. Мне падабаецца, я думаў, што не пратрымаюся доўга, а вельмі задаволены. (…) Калі працуеш фізічна, свежыя думкі ў галаву прыходзяць, я апошнім часам стаў сябе лепш адчуваць», — расказаў Андрэй Павук.
Дарэчы, падчас жыцця ў Акцябрскім Андрэй змяніў шэсць працаў, быў у тым ліку педагогам-арганізатарам, лесніком, фатографам на дакументы, таму кажа, што ніякай працы не цураецца.
«Скажыце, Ірына Сцяпанаўна, гэта ж вы мама Колі?» Павук дазваніўся Абельскай
«Усякія сітуацыі ў жыцці бываюць». Павук спытаў у мясцовых уладаў пра шахед, што ўпаў у Акцябрскім
Блогер Павук паехаў у турму. Але ёсць нюанс
Гайдукевіч паабяцаў зрабіць у доме Павука ў Акцябрскім грамадскую прыёмную сваёй партыі
Андрэю Павуку завочна далі 12 гадоў, Вользе Павук крыху менш. Асудзілі і Маргарыту Ляўчук