Чарговы хапун адбыўся ў Навагрудку

Масавыя затрыманні прайшлі 31 кастрычніка ў Навагрудку. 

03.11.2024 / 10:20

Паводле праваабаронцаў, да людзей прыходзілі а 7-ай раніцы, праводзілі ператрусы. Вядома, што некаторых затрымлівалі цэлымі сем'ямі.

Колькасць затрыманых пакуль невядомая. 

Па ўсёй краіне цяпер праходзяць палітычныя затрыманні. 

Калі вы ведаеце пра тое, што здарылася, больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ ці на nivanasha@proton.me. Або любому рэдактару ці журналісту «Нашай Нівы», якога ведаеце асабіста. Важна каб свет ведаў пра тое, што вырабляюць з беларусамі.

Nashaniva.com