Палітзняволеную Ганну Стражэвіч будуць судзіць паводле пяці крымінальных артыкулаў
58-гадовую Ганну Стражэвіч будуць судзіць па пяці крымінальных артыкулах, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
03.11.2024 / 14:36
Ганну Стражэвіч затрымалі 18 снежня 2023 года. Крымінальная справа супраць яе распачата за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК), абразу міліцыянта(арт. 369 КК), за паклёп на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367), удзел у пратэстах (арт 342 КК) і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК), паведамляюць правааабаронцы.
Працэс над палітзняволенай распачнецца 14 лістапада ў судзе Мінскага раёна. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Паляшчук.
Вядома, што Ганна актыўна пісала лісты беларускім палітвязням. Меркавана, судзіць яе будуць у тым ліку за салідарнасць з імі.