БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Беларуска хацела заняцца сэксам на Зыбіцкай з замежнікам, але спатканне скончылася сумна

3.11.2024 / 18:23

Nashaniva.com

30-гадовы замежнік прыехаў у Мінск і адправіўся з сябрамі адпачываць на вуліцы Зыбіцкую. Там ён пазнаёміўся з жанчынай (35-гадовай жыхаркай Светлагорска).

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Яны танцавалі, выпівалі, палілі, а затым адправіліся на прыпынак грамадскага транспарту каля метро на Нямізе. Прысеўшы на лаўку, парачка стала цалавацца і здзяйсняць сэксуальныя дзеянні з палавымі органамі адно аднаго.

Пару затрымалі і завялі на іх крымінальную справу за злоснае хуліганства (ч.2 арт. 339 КК), расказалі агенцтву «Мінск-Навіны» ў пракуратуры Цэнтральнага раёна сталіцы.

Мужчыну ўзялі пад варту, жанчына на волі — да яе прымянілі меру стрымання ў выглядзе забароны пэўных дзеянняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула