Пад Барысавам сур'ёзная аварыя з маршруткай — дзевяць пацярпелых

Абставіны лабавога сутыкнення высвятляюцца.

03.11.2024 / 21:17

Месца здарэння. Фота: Следчы камітэт

Увечары 3 лістапада на 43 кіламетры аўтадарогі Р53, недалёка ад Барысава, аўтамабіль Volkswagen сутыкнуўся з маршруткай.

У выніку ДТЗ пацярпелі 9 чалавек, 2 з іх дастаўленыя ў рэанімацыю — пасажырка легкавога аўтамабіля і 13-гадовы падлетак з маршруткі.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, паведамляе Следчы камітэт. Высвятляюцца абставіны здарэння.

Nashaniva.com