На «Мілкавіце» ў Хойніках абвяргаюць масавыя палітычныя затрыманні на заводзе

1 лістапада праваабаронцы паведамілі пра палітычныя затрыманні ў Хойніках. «Вясна» пісала, што затрыманні былі на масласырзаводзе, агулам у горадзе прыйшлі да двух дзясяткаў чалавек. Раёнка выступіла з абвяржэннем гэтага. 

04.11.2024 / 10:40

Фота: «Хойніцкія навіны»

Паводле выдання «Хойніцкія навіны», на цяперашнім участку «Мілкавіты» ў горадзе «ўсё спакойна». 

«Пра затрыманні выказалася асабіста начальнік участка Ірына Дашкевіч. Кіраўнік завода, дзе паспяхова вырабляюць пармезан, малочную сыроватку і пяшчотныя глазураваныя сыркі, пацвердзіла: на ўчастку ўсё спакойна, работнікі працавалі на сваіх месцах. Пра затрыманні пачулі ўпершыню ад журналістаў раённай газеты», — пішуць «Хойніцкія навіны». 

Ці былі палітычныя затрыманні ў Хойніках, акрамя малочнага прадпрыемства, выданне не ўдакладняе. 

Nashaniva.com