Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў у «Белнафтахім» і на «Беларуськалій»
У канцэрне па нафце і хіміі, а таксама на галоўным прадпрыемстве гэтага канцэрна памянялі кіраўнікоў.
04.11.2024 / 12:07
Фота: БелТА
Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Андрэя Рыбакова гендырэктарам ААТ «Беларуськалій».
Да сёння Рыбакоў займаў пасаду старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі («Белнафтахім»).
На яго месца Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Іллі Ікана, які кіраваў ААТ «Полацк-Шкловалакно».
Пра лёс Івана Галаватага, які кіраваў «Беларуськаліем» з 2014 года, не паведамляецца.