Даляр звыкла абнавіў гадавы максімум
На таргах у Мінску 4 лістапада даляр падаражэў на 0,66 капейкі да 3,3269 беларускага рубля.
04.11.2024 / 13:05
Гэта чарговы максімум з пачатку года. 1 студзеня даляр каштаваў — 3,1775.
Расійскі рубель знізіўся на 0,84 капейкі да 3,4155 за 100 адзінак.
Кітайскі юань вырас на 0,03 капейкі да 4,7017 за 10 адзінак.