Прадавачка крамы скрала з касы грошы і прайграла іх у анлайн-казіно

Яна брала грошы з выручкі крамы, каб зрабіць чарговую стаўку.

04.11.2024 / 15:37

Высветлілася, што 37-гадовая прадавачка выкрала з прадуктовай крамы ў Вiцебску, у якой працавала, больш за 11 тысяч рублёў.

Каб схаваць нястачу, жанчына афармляла фіктыўныя таварныя справаздачы. Яна паспяхова рабіла гэта на працягу шасці месяцаў, але планавая інвентарызацыя ўсё ж выявіла нястачу.

Следчыя ўстанавілі, што на злачынства жанчыну падштурхнула жаданне выйграць у анлайн-казіно. З ліпеня па снежань 2023 года яна брала грошы з выручкі крамы, каб зрабіць чарговую стаўку.

Следчымі ў дачыненні да падазраванай распачата крымінальная справа за крадзеж шляхам прысабечвання.

Nashaniva.com