БЕЛ Ł РУС

Грамадства

За абразу Лукашэнкі будуць судзіць віцебскага фатографа

4.11.2024 / 20:24

Nashaniva.com

18 лістапада 2024 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска па ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) пачнуць судзіць Уладзіслава Уладзіміравіча Кошалева, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

З такім імем і прозвішчам Віцебску вядомы партрэтны і ню-фатограф, які раней трымаў фотастудыю Zoom. Гэты Кошалеў знік з сацсетак у канцы лета.

Судзіць мужчыну будзе Святлана Кузьмічонак.

Чытайце таксама:

У Гомелі зноў затрымалі Алу Караленку

Палітвязня Аляксандра Арановіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе. З ім няма сувязі амаль 5 месяцаў

На волю выйшаў культурны менеджар з Віцебска Уладзімір Булаўскі

Палітзняволеную Ганну Стражэвіч будуць судзіць паводле пяці крымінальных артыкулаў

Каментары да артыкула