Прызначылі новага гендырэктара «Белсаюздруку»
Генеральным дырэктарам прадпрыемства «Белсаюздрук» прызначаны Дзмітрый Новікаў. Загад пра гэта міністр інфармацыі Марат Маркаў падпісаў 1 лістапада.
04.11.2024 / 20:41
Фота: beldruk.by
Прадстаўляючы новага кіраўніка калектыву, намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі адзначыў, што на новага дырэктара «ўскладзеная адказная функцыя па захаванні лепшага, што было створана на прадпрыемстве за апошні час, і ўмацаванне пазіцый РУП «Белсаюздрук» на рынку краіны».
Раней Новікаў працаваў на розных пасадах у холдынгу «Белрэсурсы», Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Мінаблвыканкаме, адміністрацыі Савецкага раёна Мінска, ювелірным заводзе ZORKA, на прадпрыемстве «Беларускія латарэі».
Да Новікава «Белсаюздрук» больш за 10 гадоў узначальваў Ігар Дудзіч.
Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў у «Белнафтахім» і на «Беларуськалій»
Лукашэнка прызначыў пасла ў Славакіі