БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы

5.11.2024 / 8:13

Nashaniva.com

Па стане на 08:00 раніцы аўторка на польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць 50 аўтобусаў.

Фота: granica_bypl / Telegram

У суботу і нядзелю ў гэты час чаргі з аўтобусаў не было, учора а 8-й раніцы стаялі 22 аўтобусы.

Таксама сёння стаіць 1186 легкавых аўтамабіляў (учора ў гэты час было 700).

На літоўскай мяжы чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула