Міхаіл Захараў: У канадцаў мазгоў не хапае
«На чэмпіянаце свету ў Германіі зборная Беларусі будзе ў прызёрах». Новыя-старыя гучныя заявы ад галоўнага трэнера беларускай хакейнай зборнай.
24.02.2010 / 13:59
«Мы зрабілі немагчымае за тыя некалькі дзён, што працавалі разам. Да хлопцаў у мяне прэтэнзій няма ніякіх. Усе свае шайбы мы закінулі ў контратаках. Ніхто столькі не забіў, колькі мы.
Усе ў шоку ад нашай гульні, ад яе прыгажосці.
Усе мне пра гэта гавораць. Спытайце любога трэнера канадскага ці яшчэ каго. Ніводны з іх не сказаў, што мы дрэнна гуляем. Бенгт‑Оке Густафсан [трэнер зборнай Швецыі —НН] мяне пяць разоў павіншаваў. А добразычліўцы ў нашай краіне знойдуцца заўсёды …
(…)
На чэмпіянаце свету ў Германіі [у траўні 2010] Беларусь будзе ў прызёрах.
Мінскаму «Дынама» засталіся тры матчы [у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі -- НН], і потым гульцы будуць вольныя. Мы з трэнерам па АФП іх падрыхтуем. Часу будзе дастаткова. Я знайду рычагі і асабіста буду кантраляваць іх.
На Алімпіядзе хварэю толькі за Расію. Я сам адтуль [Захараў нарадзіўся ў 1962 г. у горадзе Усць-Каменагорск (Казахстан)], гуляў у свой час за зборную СССР. Трэба ўсім даказаць,
што наш хакей самы найлепшы ў свеце.
Усе расійскія трэнеры — мае сябры. Расія нам заўсёды дапамагае ў футболе.
А у канадцаў зусім не працуе галава, у іх мазгоў не хапае.Яны нават каляндар не змаглі нармальна скласці.
Думалі яны будуць першыя, а ў выніку самі трапілі ў гэта г...
Буду вельмі рады, калі яны прайграюць. Буду самым шчаслівым чалавекам на Зямлі», — рэзюмаваў Захараў.