БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Лукашэнка сабраў нараду па выбарах

5.11.2024 / 12:13

Nashaniva.com

Выбары ў Беларусі трэба правесці так, каб камар носа не падтачыў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях правядзення выбараў 2025 года, піша БелТА.

Фота: Пул першага

«Традыцыйна, як у нас гэта бывае, падчас старту перадвыбарнай выбарчай кампаніі. Задача наша — правесці яе на высокім узроўні. Арганізацыйная перш за ўсё. Як я кажу, зрабіць, хоць мы і для свайго народа гэта праводзім, але зрабіць так, каб камар носа не падтачыў. Але пры гэтым памятаць: мы праводзім у Беларусі перадвыбарчую кампанію для свайго народа і інтарэсы нашых людзей павінны быць пастаўлены ў аснову. А не так, як хтосьці хоча там за мяжой», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, перш за ўсё неабходна стварыць належныя ўмовы для кандыдатаў і выбарчых камісій, падрыхтаваць выбарчыя ўчасткі. «Пераканаўча прашу вас, паглядзіце на скрыні. Калі трэба, давайце ўжо нейкія стандартныя або па абласцях стандарт усталюем і зробім прыгожыя, нармальныя, каб не было непрыемна. Гэта стацыянарныя. Пераносныя — таксама. Трэба, каб яны хаця б глядзеліся нармальна», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што яшчэ з савецкіх часоў у краіне прынята, што выбары — гэта свята. «Хто б нас ні крытыкаваў, людзі прыходзяць на выбары, яны прывыклі да таго, што дзесьці буфет, музыка грае і гэтак далей. Натуральна, гэта сфера адказнасці перш за ўсё нашых мясцовых органаў улады», — дадаў ён.

Нагадаем, што ўчора ЦВК скончыў рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Зарэгістраваныя сем груп: Аляксандра Лукашэнкі, Алега Гайдукевіча, Аляксандра Хіжняка, Вольгі Чамаданавай, Ганны Канапацкай, Сяргея Бобрыкава, Сяргея Сыранкова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула