Ціханоўская павіншавала Трампа з перамогай на выбарах
«У нас ёсць кантакты з атачэннем Дональда Трампа і прадстаўнікамі Рэспубліканскай партыі», — паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.
06.11.2024 / 12:11
Святлана Ціханоўская павіншавала Дональда Трампа і патлумачыла, што вынікі выбараў значаць для беларусаў і Беларусі.
«Я віншую Дональда Трампа з упэўненай перамогай на выбарах прэзідэнта ЗША, а Рэспубліканскую партыю — у Сенаце ЗША. Гэта было сапраўднае свята дэмакратыі, і амерыканскі народ зрабіў свой выбар», — гаворыцца ў віншаванні.
«Мы будзем працаваць з новай адміністрацыяй, працягваць і ўмацоўваць нашыя адносіны. Безумоўна, у нас ёсць кантакты з атачэннем Дональда Трампа і прадстаўнікамі Рэспубліканскай партыі. Тэма Беларусі аб'ядноўвае розных палітыкаў у ЗША, незалежна ад іх партыйнай прыналежнасці», — кажа Святлана Ціханоўская і разлічвае, што палітыка ЗША адносна Беларусі застанецца ранейшай.
«Мы разлічваем, што палітыка ў дачыненні да Беларусі будзе рашучай, паслядоўнай, і прынцыповай. Беларусь павінна заставацца на міжнародным парадку дня. І амерыканскае лідарства грае ў гэтым надзвычай важную ролю.
Мы чакаем, што супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і ЗША працягнецца, у тым ліку ў межах Стратэгічнага дыялогу. ЗША былі, ёсць і будуць нашымі саюзнікамі ў барацьбе за дэмакратычную, незалежную і мірную Беларусь», — адзначыла Святлана Ціханоўская.
Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе хісткія штаты
Дональд Трамп абвясціў сваю перамогу на выбарах
Уладзімір Зяленскі павіншаваў Дональда Трампа з перамогай на выбарах прэзідэнта ЗША