Дзіўнае ДТЗ у Брэсцкай вобласці: загінулі два чалавекі
Трагедыя здарылася ўчора каля 23:00, паведамляе прэс-служба МУС.
07.11.2024 / 09:10
29-гадовы жыхар Столінскага раёна за рулём мікрааўтобуса Mercedes з прычэпам рухаўся па аўтадарозе «Івацэвічы — Пінск — Столін».
Паблізу аграгарадка Плешчыцы прычэп адлучыўся ад аўто і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з Ford, за рулём быў 29-гадовы кіроўца.
37-гадовы і 62-гадовая пасажыры легкавога аўтамабіля (мінчукі) загінулі. Кіроўца і 37-гадовая пасажырка Ford шпіталізаваныя.