Лукашэнка: Трамп — гэта сіла
Лукашэнка на чэмпіянаце па дровах пракаментаваў вынікі выбараў у ЗША, піша БелТА.
07.11.2024 / 12:26
Фота: Пул першага
«Трамп, канешне, гэта сіла. Як бы я да яго не ставіўся, ён малайчына. Стралялі, ціснулі, хацелі пасадзіць, але ён як бульдозер прайшоўся. Гэта яго асабісты подзвіг на карысць амерыканскага народа. Камала… Камала — гераічная жанчына, ёй не трэба плакаць. Амерыка яшчэ не даспела, каб выбраць жанчыну. Яна з гэтым бульдозерам ішла носам у нос. Плакаць ёй ніяк нельга», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама нагадаў, што Дональд Трамп падчас сваёй выбарчай кампаніі абяцаў спыніць войны, уключаючы канфлікт ва Украіне.
«Калі ён гэта зробіць, мы накіруем петыцыю на Нобелеўскую прэмію», — адзначыў Лукашэнка.