БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Максім з Латвіі пераехаў у Беларусь. Цяпер расказвае, як добра, калі частку заробку выдаюць прадуктамі

9.11.2024 / 12:12

Nashaniva.com

Максім захапляецца дыктатурай і ўспамінае жыццё ў Латвіі як страшны сон. Аднак ёсць нюанс. 

Максім выехаў з Латвіі ў Беларусь. Скрыншот з ягонага відэа ў тыктоку

Максім кажа, што «збег з Прыбалтыкі» ў Беларусь і тут жыве цяпер адзін у доме плошчай 120 квадратаў — ён не ўдакладняе дзе, магчыма, у аграгарадку. Ён кажа, што пераехаў як этнічны беларус.

Кажа, што атрымаў першы заробак — і быў прыемна здзіўлены. Але вы наўрад ці здагадаецеся, чым. Прадукты замест часткі заробкаў — не рэдкая практыка на беларускіх дзяржаўных прадпрыемствах, якая не вельмі цешыць мясцовых жыхароў. Але мігрант з Латвіі быў, здаецца, шчаслівы ад такога павароту. Кажа, «Шок пасля Прыбалтыкі». Удакладняць месца сваёй працы мужчына адмаўляецца, але падкрэслівае, што гэта «простая дзяржаўная праца».

У разліковым лісце яго здзівіла адна графа. Блогеру растлумачылі, што ён мае права на 174 рублі набраць нейкіх прадуктаў у пэўнай краме.

— У Прыбалтыцы такога няма, таму я не зразумеў. А мне тлумачаць: «Ёсць пэўная крама, ты можаш туды паехаць і выбраць тавараў на 174 рублі».

@maksometr.75 #беларусь#минск#зарплатавбеларуси#латвия#рига#максометр#даугавпилс ♬ Mozart Turkish March (1120879) - arachang

Блогер паехаў у тую краму і спытаў, ці сапраўды ён можа так зрабіць. Яму адказалі, што, калі ён ёсць у спісах, то так.

— Я ў лёгкім шоку, бо магу набраць прадуктаў на 174 рублі прыкладна столькі ж, колькі б я набраў у Латвіі на 200-300 або 400 еўра.

Потым блогер усё ж дадаў, што заробак у яго невялікі, але ж вось гэты бонус з прадуктамі вельмі цешыць.

— Я не ведаю, як гэта назваць. Дыктатура? Мабыць, дыктатура сацыялізму.

Менш чым за суткі ролік набраў каля 730 тысяч праглядаў і 17,5 тысяч лайкаў. Але найбольш залайканы каментарый такі: «Бо ў Прыбалтыцы людзі працуюць за грошы, а не за батон».

Мужчына вельмі любіць распавядаць пра жудасныя пакуты, з якімі сутыкаюцца рускамоўныя людзі ў Латвіі — і як быццам бы шукаюць прытулак у Беларусі.

Адзін з нядаўніх прыкладаў у гісторыях мужчыны — сям’я з 12 дзецьмі, якая рашылася на эміграцыю:

— Ведаеце, чаму? Бо суседзі, латышы, увесь час скардзіліся, што побач бегае шмат рускіх дзяцей. Яны выклікалі паліцыю. А яшчэ дзяржава хацела пазбавіць нашых, рускіх, бацькоў бацькоўскіх правоў праз тое, што іх дзеці — рускія дзеці — быццам бы дрэнна гавораць на латышскай.

Таму, па словах блогера, тата і маці вырашылі на дзвюх машынах тэрмінова эвакуявацца ў Беларусь. Ён разважае, што было б, калі б дзеці засталіся ў Латвіі:

— Хутчэй за ўсё, дзяржава забрала б іх, пасяліла б у нейкі дзіцячы інтэрнат. І з дзяцей бы зрабілі латышоў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.

@maksometr.75 #беларусь#латвия#максометр#минск#рига#latvija ♬ Famous Mozart's Turkish March(872150) - East Valley Music

Пры гэтым свае прыгоды Максім спрабуе канвертаваць у грошы. Ва ўсіх сваіх сацсетках мужчына пазначае даныя картак, куды просіць пераводзіць данаты.

Чытайце таксама:

Жыхару Латвіі пагражае ў Беларусі да 10 гадоў калоніі па трох палітычных артыкулах

У Беларусі затрымалі 26 грамадзян Латвіі

Самы вядомы прарасійскі журналіст Латвіі ўцёк у Беларусь

«Плануем працаваць на зямлі»: жанчына ў 53 гады пераехала з Латвіі ў Беларусь. Ці разлічвае яна на беларускую пенсію?

Каментары да артыкула