«Стануць сябрамі камісій, назіральнікамі». Ветэранаў МУС задзейнічаюць у выбарах

Ветэранаў МУС Беларусі задзейнічаюць у выбарчай кампаніі па розных напрамках. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Паводле яго слоў, у ведамстве налічваецца 27 тысяч ветэранаў, піша «Вясна».

08.11.2024 / 13:18

«Нягледзячы на тое, што выйшлі на заслужаны адпачынак, многія працягваюць працоўную дзейнасць, узначальваюць прадпрыемствы, арганізацыі, мясцовыя органы ўлады. Не застануцца ў баку і ад электаральнай кампаніі, дзе будуць задзейнічаны па розных напрамках. Найперш, у ахове грамадскага парадку на выбарчых участках. Аксакалы таксама стануць сябрамі камісій, назіральнікамі», — сказаў ён. 

«І, калі трэба, устануць у баявыя парадкі і павядуць за сабой моладзь», — дадаў Кубракоў.

Nashaniva.com