«А што вы хочаце за такія грошы?». Тыкток абмяркоўвае гасцініцу ў Ашмянах
У тыктоку набыў папулярнасць і сабраў мноства каментароў ролік з наведвання гасцініцы ў Ашмянах.
08.11.2024 / 14:06
Аўтар роліка адмыкае рыпучыя дзверы, якія магчыма бачылі не толькі Юзафа Пілсудскага, але і Аляксандра III.
Унутры спартанская абстаноўка: ложак, стол, кілімная дарожка, старэнькі тэлевізар.
Паведамляецца, што нумар каштуе 20 рублёў за суткі. Меркаванні ў каментарах падзяліліся, але збольшага зводзяцца да таго, што маленькім Ашмянам гатэль-люкс не патрабуецца, і «што вы хочаце за такія грошы»?