«Ты здзейсніла сапраўдны ўчынак». «Дынама» запісала ВІДЭА з падзякай жанчыне ў чырвона-зялёным
Ёй падзякавалі за мужнасць і падтрымку клуба.
08.11.2024 / 17:51
Вадзім Скрыпчанка. Скрыншот відэа
Ролік за падзякай мінскае «Дынама» апублікавала ў сацсетках.
У здымках паўдзельнічалі дырэктар клуба Андрэй Толмач, галоўны трэнер Вадзім Скрыпчанка, а таксама абаронцы Раман Бягуноў і Уладзіслаў Калінін.
«У самых цяжкіх умовах ты здзейсніла сапраўдны ўчынак. Ты патрыёт сваёй краіны, і мы па-сапраўднаму ганарымся табой. Хочам ад усёй каманды падзякаваць за тваю мужнасць і падтрымку клуба.
Дзякуем табе за падтрымку, за тое, што ты цэніш і паважаеш нашу краіну і нашу каманду», — кажуць прадстаўнікі «Дынама».
Жанчыну запрасілі на ўсе матчы клуба.
«Наша Ніва» раней пісала, што яркая заўзятарка, якая прыйшла на матч у Варшаве з чырвона-зялёным сцягам — 33-гадовая Таццяна родам з Бярозы.
«Ты здзейсніла сапраўдны ўчынак». «Дынама» запісала ВІДЭА з падзякай жанчыне ў чырвона-зялёным
Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА
Хто тая жанчына, што прыйшла на матч «Дынама-Мінск» у Варшаве з чырвона-зялёным сцягам