У Пінску пабывалі Круты і «Марафон адзінства»

«Марафон адзінства» — гэта агітацыйная кампанія за дыктатуру Аляксандра Лукашэнку пад выглядам забаўляльных мерапрыемстваў, якую праводзіць нявестка Лукашэнкі Ганна за грошы з дзяржаўнага бюджэту.

09.11.2024 / 15:42

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Круты (злева) і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пятро Пархомчык у Пінску

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Круты 9 лістапада наведаў замежнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Стэнлес» і ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» у Пінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Замежнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Стэнлес» было заснавана ў 1994 годзе ў горадзе Пінску і спецыялізуецца на вытворчасці мэблі. На ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» працуюць больш за 3500 чалавек.

Сёння ў Пінску праходзіць «Марафон адзінства» — агітацыйная кампанія за дыктатуру Аляксандра Лукашэнку пад выглядам забаўляльных мерапрыемстваў, якую праводзіць нявестка Лукашэнкі Ганна за грошы з дзяржаўнага бюджэту.

Сустрэчу з ідэолагам-дэпутатам Вадзімам Гігіным і аўтагоншчыкамі-МАЗаўцамі заадно ў межах «Марафону адзінства» правялі ў будынку пінскага вакзала

Наступным горадам, дзе пройдзе «Марафон адзінства», стане Бабруйск.

2025 год можа стаць для Беларусі годам перамен, якіх беларусы баяліся

Па загадзе беларуса ў расійскіх школах выраблялі шапачкі з фольгі для абароны ад НАТА

Nashaniva.com