17-гадовы блогер з Гомеля выйграў BMW M4 і вырашыў на грошы ад яго купіць кватэру бяздомнай жанчыне
17-гадовы блогер з Гомеля Анатоль rubakha_go — папулярны беларускі блогер, які дапамагае людзям у складаных жыццёвых абставінах. Цяпер ён выйграў у конкурсе расійскага блогера аўтамабіль BMW M4 і вырашыў дапамагчы гераіні свайго блога Вікторыі.
10.11.2024 / 12:47
Расійскі блогер Міхаіл Літвін правёў конкурс, дзе падпісчыкі яго тэлеграм-канала выбіралі самае крэатыўнае відэа з энергетычным напоем.
Пераможцам стаў Анатоль rubakha_go, які здымаў конкурсны ролік з бяздомнай жанчынай Вікторыяй.
Гледачы, відавочна, перажывалі за іх і зрабілі ўсё, каб аўто дастаўся менавіта ім.
Пасля перамогі Анатоль паведаміў, што прадасць машыну, каб купіць сваёй партнёрцы па здымках кватэру.
Гомельскі хлопец атрымаў папулярнасць у тыктоку, дзякуючы сваёй дабрыні, бяскрыўднасці, ветлівасці і праз дапамогу людзям у складанай сітуацыі. У яго — больш за 500 тысяч падпісчыкаў.
Расійскі блогер Міхаіл Літвін напісаў, што «хлопец проста мужчына, паколькі вырашыў купіць гэтай даме кватэру». «Цісну руку», — дадаў Літвін.