БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе

10.11.2024 / 20:57

Nashaniva.com

Ягоная рэакцыя на самавыкрыццё — красамоўнейшая за любыя словы.

7 лістапада ў 15:13 у канале віцебскага ГУБАЗіКа «Паўночная сталіца» з'явілася відэапаведамленне, якое было выдаленае праз секунду. Адміністратар канала зняў сябе, пасля зразумеў, што робіць, і выдаліў паведамленне. Рэакцыя мужчыны на выпадковую дэананімізацыю кажа сама за сябе.

Скрыншот з тэлеграм-канала віцебскага ГУБАЗіК

Хто ж гэты адміністратар? Міліцыянта, якія выкрыў сябе, клічуць Андрэй Прыстаўка. Яму 33 гады, і ён з Віцебска.

Андрэй доўгі час працаваў у аддзеле па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Першамайскага РАУС г. Віцебска. Па звестках суполкі «Карнікі Беларусі», пасля выбараў 2020 года ён перакваліфікаваўся на палітычныя справы. І, падобна, пасля перайшоў у ГУБАЗіК.

Андрэй Прыстаўка. Фота: «Укантакце»

Прыстаўка захапляецца спартовай стральбой з пнеўматычнай зброі. Ён рэгулярна атрымлівае прызавыя месцы па гэтай дысцыпліне на чэмпіянатах у Віцебску.

@nashaniva Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе #беларусь #нашаніва #милициябеларуси #витебск #витебскбеларусь #расследование ♬ Directed by Leena Kilevaya - Студия Феникс

Адзначым, што канал віцебскага аддзялення ГУБАЗіК — адзін з найменш брутальных. Відэа з затрыманымі там ужо даўно выкладаліся без іхніх твараў і са змененым голасам, а кантэнт у асноўным складаецца з рэпостаў з іншых дзяржаўных каналаў.

Большасць каналаў ГУБАЗіКа ўяўляюць сабой прапаганду фашызоіднага толку, нярэдка распальваюць варожасць і смакуюць здзекі з людзей. 

Чытайце таксама:

Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі: гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі

Міліцэйскі тэлеграм-канал, дзе публікуюць відэа з рэпрэсаванымі, выпадкова выдаў сваіх адмінаў

Гайдукевіч зноў выставіў у тэлеграм-канал нешта не тое

Каментары да артыкула