Лявон Вольскі прэзентаваў кліп «Беларусь не Лукашэнка» ВІДЭА
Прэм'ера адбылася напярэдадні паказу фільма «Сем сімптомаў беларускасці», у якім зняліся вядомыя беларусы.
11.11.2024 / 15:31
«Што такое Беларусь? На постсавецкай і нават заходнеэўрапейскай прасторы часам прынята асацыяваць Беларусь з Лукашэнкам, каўгасам, «моцнай рукой і гаспадаркай», з традыцыйнымі савецкімі каштоўнасьцямі, але насамрэч Беларусь — гэта краіна з тысячагадовай гісторыяй, з палацамі, кляштарамі, старажытнымі замкамі, з Вялікім княствам і культурай, упісанай у агульнаэўрапейскі кантэкст», — гаворыцца ў апісанні да кліпа.
Не, не, не!
Мяне запыталі:
Што такое Беларусь?
Гэта тое, дзе яшчэ жыве Савецкі Саюз?
Гэта частка Расеі,
Тыпу нейкае акругі,
Дзе дзядуля Лукашэнка
Ўсім упэўнена кіруе?
Усё ня так, як вам здаецца, дарагія сябры!
Беларусь — гэта замкі ды кляштары.
Гэта шляхціц Завальня, Сымон-Музыка і Машэка,
А ня толькі злосны й помсьлівы дзядуля Лукашэнка.