«Ролтан» больш не забароніць — ён павінен вярнуцца ў крамы Беларусі
Міністэрства аховы здароўя адмяніла забарону на ўвоз у Беларусь прадукцыі вытворцы папулярнай локшыны хуткага прыгатавання.
12.11.2024 / 14:58
Скрыншот Koko_by
Арганізацыі атрымалі ліст ад Міністэрства аховы здароўя аб адмяненні забароны на ўвоз прадукцыі расійскай кампаніі «Марэвен Фуд Сэнтрал», паведамляе блогер Koko_by.
Гэта значыць, што «Ролтан», «Біг Бон» і іншая прадукцыя кампаніі павінны вярнуцца на паліцы беларускіх крамаў.
Міністэрства аховы здароўя забараніла ўвоз гэтай прадукцыі ў кастрычніку. Тады ў фасаваным бульбяным пюрэ з курыным смакам «Петра» ў нармаваным аб'ёме прадукцыі былі выяўлены каліформы — бактэрыі кішачных палачак.
У Міністэрстве аховы здароўя растлумачылі, што парушэнне норм па мікрабіялагічных паказчыках, у тым ліку па змесце бактэрый групы кішачных палачак, можа прывесці да харчовых атручванняў рознай ступені цяжкасці.