У гадавіну гібелі Рамана Бандарэнкі заходнія дыпламаты выступілі з заявай

Дыпламаты краін Еўрасаюза і ЗША выступілі з супольнай заявай у гадавіну гібелі Рамана Бандарэнкі. Яны нагадалі і пра беларускіх палітвязняў, якія загінулі за кратамі. 

12.11.2024 / 16:19

«12 лістапада 2020 года ад рук беларускага рэжыму загінуў Раман Бандарэнка. Амаль праз чатыры гады ў беларускай калоніі памёр палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр. З 2020 года ў беларускіх турмах памерлі сем палітвязняў. Абарвалася занадта шмат жыццяў. Мы памятаем пра гэтыя ахвяры і заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў», — гаворыцца ў звароце.

Заяву падпісалі амбасады Аўстрыі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Славакіі, ЗША, Чэхіі і Швецыі.

Сёння — чацвёртая гадавіна смерці абаронца Плошчы Перамен Рамана Бандарэнкі. 

Чытайце таксама:

Як забівалі Рамана Бандарэнку. Хроніка падзей

Nashaniva.com