Бабруйчанін не паставіў машыну на ручнік і пайшоў дадому. Калі вярнуўся, аўто ўжо было ў возеры

Каб дастаць машыну з вадаёма, прыйшлося выклікаць ратавальнікаў.

12.11.2024 / 16:38

Скрыншот відэа

Бабруйчанін прыпаркаваў аўто каля возера на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Мужчына забыўся паставіць машыну на ручнік і падняўся ў кватэру.

Калі праз некаторы час ён вярнуўся, машыны на месцы не было. Тады бабруйчанін націснуў на бірульку сігналізацыі і зразумеў, што яго «Хонда» знаходзіцца ў вадаёме.

Работнікі МНС разам з вадалазам з дапамогай лябёдкі дасталі аўтамабіль. Ён атрымаў механічныя пашкоджанні.

Nashaniva.com