У Абхазіі пасля пратэстаў і перакрыцця мастоў адпусцілі з-пад варты апазіцыянераў

У непрызнанай Абхазіі вызвалілі з-пад варты затрыманых напярэдадні апазіцыянераў. Тысячы людзей патрабавалі іх вызвалення.

12.11.2024 / 21:40

У панядзелак Амара Смыра, Гары Какая, Алмасхана Ардзінба, Рамаза Джопуа і Аслана Гварамія затрымалі на ўездзе ў Сухумі. Яны вярталіся з абмеркавання ратыфікацыі інвестыцыйнага пагаднення з Расіяй. Улады заявілі, што актывісты здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да дэпутата парламента Алмаса Акаба.

Машыну, у якой знаходзіліся апазіцыянеры, спынілі сілавікі ў масках. Пасажыраў выцягнулі вонкі і павалілі на зямлю, суправаджаючы працэс абразамі. Пасля гэтага іх даставілі ў службу дзяржбяспекі.

Такія дзеянні ўлад выклікалі пратэсты і перакрыцце ключавых мастоў на ўездах у Сухумі. 

Сёння стала вядома, што Сухумскі гарадскі суд спыніў судаводства «з прычыны адсутнасці падзеі адміністрацыйнага правапарушэння». 

Nashaniva.com