Адбыўся першы выпадак выдачы пашпарта іншаземца беларусу ў Швецыі

У Швецыі выдалі пашпарт замежніка грамадзяніну Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал «Народныя амбасады Беларусі».

13.11.2024 / 12:29

«У сакавіку 2024 года Міграцыйнае ведамства Швецыі абвясціла, што беларусам і беларускам, якія афіцыйна пражываюць у Швецыі і баяцца за сваю бяспеку на радзіме, не варта вяртацца ў Беларусь для падаўжэння дакументаў. Замест гэтага Швецыя гатова выдаваць так званыя «пашпарты іншаземцаў» тым, хто мае права на пражыванне ў краіне.

Хаця прававая пазіцыя ўступіла ў сілу яшчэ вясной гэтага года, пра рэальныя выпадкі выдачы пашпартоў іншаземцаў нічога не было вядома. І вось учора стала вядома, што аднаму з грамадзян Беларусі ў Швецыі быў выдадзены пашпарт іншаземца», — гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.com