Універсітэцкага выкладчыка фізікі з Гродна будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»

Імя Ігара Губарэвіча ўжо знікла з сайта Гродзенскага ўніверстэта імя Янкі Купалы.

14.11.2024 / 07:30

Ігар Губарэвіч. Фота з сайта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

Ігар Губарэвіч працаваў старшым выкладчыкам кафедры электратэхнікі і энергетычнага абсталявання. Адна з асноўных тэм яго даследаванняў — уздзеянне лазеру на розныя матэрыялы.

Губарэвіча пачынаюць судзіць 25 лістапада ў Гродзенскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць у «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-2 КК). Яму пагражае да пяці гадоў калоніі.

Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка

Стала вядома, якія катэгорыі людзей пакінулі за кратамі пасля апошняй аблавы на салідарных з палітвязнямі

Беларускамоўнага айцішніка з EPAM асудзілі на драконаўскі тэрмін за данаты

Nashaniva.com