Улад А4 адкрыў фірмовую краму ў мінскім ЦУМе

Фанатам папулярнага блогера прапануюць худзі і футболкі, а таксама заплечнікі і розныя брэндаваныя дробязі.

14.11.2024 / 09:15

У мінскім ЦУМе з пачатку лістапада працуе крама блогера Улада А4. Фотакарэспандэнт Tochka.by зазірнуў даведацца, што там прадаюць.

Для прыхільнікаў Бумагі завезлі мноства худзі з яркімі прынтамі, каштуюць яны да Br108. Ёсць і футболкі-ад Br41 да Br65.

Даволі шмат тавараў да школы — гэта і заплечнікі, і разнастайная канцылярыя.

А для душы можна купіць «пранк ад Улада Бумагі» за Br23,49 або люстэрка амаль за Br30.

Крама размешчана на трэцім паверсе ЦУМа ў секцыі «Дзіцячы свет».

Nashaniva.com