«У хляве сляды ад лап, усё ў крыві». Зграя сабак парвала дарагіх авечак пад Слуцкам

Адбылося здарэнне ў вёсцы Чалевічы Слуцкага раёна. Блогер у тыктоку расказаў, як на атару авечак яго суседа напала зграя сабак. Многія авечкі пакусаныя, у крыві, некаторым наклалі павязкі. Аднаго барана парвалі насмерць.

14.11.2024 / 10:53

Пад Слуцкам сабакі напалі на авечак. Скрыны відэа ў тыктоку

«Пяць ці шэсць сабак, кажуць, здаровых, заляцелі проста сюды, проста ў хлеў. Зараз я вам пакажу, у хляве сляды ад лап, ну вось бачна ўсё ў крыві. Проста заляцелі і ціснулі на месцы. Вось куды пісаць, як чалавеку быць? Усе авечкі пародзістыя — суфалк і мерыналандшаф. (…) Гэта вар'яцка дарагая цана. Чалавек цярпіць страту з-за чыіхсьці сабак. Ну куды гэта?» — абураецца мужчына.

Ён дадае, што гаспадар авечак — паляўнічы, мае ружжо, але ў вёсцы страляць нельга.

(асцярожна, у відэа прысутнічаюць жорсткія кадры)

@igorbuba1985 @slutskgorod ♬ оригинальный звук - Игорь

У каментарыях людзі дзеляцца, што таксама сутыкаліся з такой праблемай. «Безгаспадарныя сабакі жыцця не даюць. Прабіраюцца проста ў двор», — піша адзін з карыстальнікаў.

«Мы зімой выратавалі сваіх авечак. Сабакі зрабілі падкоп у вальер. Балазе паспелі выратаваць. Пайшлі па слядах, куды прывядуць сляды сабак. Аказалася, суседскія. Папярэдзілі іх, чым сабакі займаюцца», — дзеліцца іншы.

Гаспадару скалечаных авечак раяць звяртацца ў сельсавет.

Nashaniva.com