Быў «танкалёт», а цяпер з'явіўся «Дынамалёт»: борт «Белавія» будзе лятаць у ліўрэі хакейнага «Дынама»

Адзін з самалётаў авіякампаніі атрымаў новую ліўрэю ў колерах і з эмблемай мінскага «Дынама».

14.11.2024 / 13:19

Тут і далей фота: «Дынама» Мінск

«Белавія» і мінскае «Дынама» прадставілі абноўленую ліўрэю аднаго з самалётаў Embraer. Ён будзе лётаць у колерах сталічнага хакейнага клуба.

Гэта не першая такая акцыя «Белавія». У 2018 годзе ў кааперацыі з кампаніяй Wargaming з'явіўся «танкалёт» — Boeing 737-300 у ліўрэі гульні World Of Tanks. У гэтым годзе з самалёта, дарэчы, знікла назва гульні.

Nashaniva.com