«Ну, нармальныя людзі». Лукашэнка патлумачыў, чаму Чамаданава і Бобрыкаў зняліся з выбараў
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яны ішлі ў кандыдаты, каб не даць яго ў крыўду. Але ў арганізацыях іх не зразумелі.
14.11.2024 / 14:14
Аляксандр Лукашэнка. Скрыншот відэа
Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, чаму Вольга Чамаданава і Сяргей Бобрыкаў зняліся з выбараў на этапе збору подпісаў. Паводле яго слоў, яны нібыта ішлі на выбары, каб не даць яму абразіць.
«Я быў прыхільнікам таго, каб усе партыі, буйныя грамадскія арганізацыі вылучалі сваіх кандыдатаў. Вылучылі: Вольга Чамаданава ў нас была і Бобрыкаў. Ну, нармальныя людзі. Канечне, яны прыхільнікі прэзідэнта. І яны ішлі: «Мы ведаем, што прэзідэнт выйграе, але мы не дазволім яго абразіць». Нібыта нехта мог бы мяне абразіць. А потым паглядзелі, паглядзелі: унутры арганізацый не вельмі гэта разумеюць (іх вылучэнне). І яны: «Лепш мы знімемся». Ну, як мяне праінфармавалі. Я толькі вчора даведаўся, што яны зняліся з гэтай дыстанцыі. Будзем разам змагацца за той курс, які мы даўно вызначылі», — заявіў Лукашэнка.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў яго няма страху.
«Няма ніякага страху, што будуць удзельнічаць усе, хто захоча. Мы больш не дадзім магчымасці краіну ні нахіліць, ні паставіць на каленях, не дай Бог, зламаць. Гэта выключана, як бы каму не хацелася», — дадаў Лукашэнка.
Чамаданава і Бобрыкаў зняліся з выбараў, калі не прайшло і тыдня з пачатку збору подпісаў. Яны абодва заявілі, што цалкам падтрымліваюць Лукашэнку.
Лукашэнка пахваліўся, што за яго ўжо напісалі 700 тысяч подпісаў
Лукашэнка: У Беларусі не дай Бог жанчыну абяруць