Пад Мінскам два дзевяцігадовыя школьнікі закідалі камянямі электрычку
Школьнікі пашкодзілі электрычку на перагоне Азярышча — Сцяпянка.
14.11.2024 / 14:09
Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што вокны вагона пашкодзілі дзеці, якія з моста кідалі камяні ў праходзячы цягнік, паведамляе мінская міліцыя.
Неўзабаве іх асобы былі ўстаноўлены — імі аказаліся два дзевяцігадовыя мінскія школьнікі.
Хлопчыкі растлумачылі, што кідалі камяні «дзеля жарту» і не думалі пра тое, што камень ці аскепкі могуць прывесці да шкоды пасажырам цягніка ці маёмасці.