У Мінску пайшоў першы снег ФОТА

Зіма вырашыла паказаць сябе ў сярэдзіне лістапада.

14.11.2024 / 21:17

Фота: Onliner

У Мінску пайшоў першы снег. Тэмпература паветра на вуліцы яшчэ не зусім зімовая — каля нуля. Аднак першы атрыбут надыходзячай пары года ў сталіцы абазначыўся.

Сёння ўвечары на дарогах з-за невялікіх замаразкаў чакаюцца складаныя ўмовы. 

Фота: Blizko.by

У найбліжэйшыя дні па Беларусі прагназуюць мокры снег і дождж. Уначы і заўтра раніцай у асобных раёнах абяцаюць слабыя туман і галалёд, на дарогах утвараецца галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе -2… +3°С, максімальная днём — 0… +6°С.

16 і 17 лістапада будзе крыху цяплей — да 7—8 градусаў цяпла. 

Nashaniva.com