Ва Украіне затрымалі агента ГРУ, які быў камандзірам аднаго з падраздзяленняў УСУ
Служба бяспекі Украіны сцвярджае, што падпалкоўнік, камандзір аднаго з падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны, зліваў Расіі інфармацыю пра планы ўкраінскіх баявых аперацый у тыле ворага.
15.11.2024 / 11:28
Паводле даных СБУ, расійскія войскі планавалі выкарыстаць гэтыя звесткі для ліквідацыі ўкраінскіх спецаператыўнікаў як на лініі фронту, так і за яе межамі.
Падпалкоўніку, якога абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе, пагражае пажыццёвае зняволенне.