Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»

У кіраўніцтве беларускага тэлеканала адбыліся змены. Дырэктарам стала Аліна Коўшык, якая сыходзіць з Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі. Пра гэта Reform.news паведамілі крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

15.11.2024 / 14:15

Фота са старонкі Аліны Коўшык у фэйсбуку

Пра змену ў кіраўніцтве праекта будзе афіцыйна абвешчана сёння а 16:00 па беларускім часе.

Ускосна гэтую інфармацыю пацвярджае выканаўца абавязкаў кіраўніка «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі. У сваім блогу ў фэйсбуку ён напісаў, што ў яго працы адбыліся значныя перамены.

«Гадзіну таму ён [дзень] стаўся яшчэ і днём значных пераменаў на працы, каторай прысвяціў большую частку свайго дарослага жыцця», — паведаміў ён.

Аліна Коўшык з 2007 па 2022 год была тэлевядучай «Белсата».

Цяпер яна пакідае Аб'яднаны пераходны кабінет. 

Nashaniva.com