Назвалі пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча

Прэмія ўручаецца за турэмную літаратуру.

15.11.2024 / 15:10

Журы прэміі імя Францішка Аляхновіча назвала лаўрэатаў і пераможцаў за 2024 год, паведамляе Беларускі ПЭН.

Пераможцы прэміі: 

— Віка Біран з кнігай «Я танцую»

— Ліса з творамі (сапраўднае імя аўтара і назвы твораў не абвяшчаюцца публічна)

 — Дзяніс Івашын з «Цыклам турэмных вершаў»

Лаўрэаты прэміі:

— Бервета Ірзвіцкая з цыклам вершаў (сапраўднае імя аўтара і назвы твораў не абвяшчаюцца публічна)

— Мар’ян Зораў з вершамі, напісанымі ў зняволенні (сапраўднае імя аўтара і назвы твораў не абвяшчаюцца публічна)

Спецыяльная адзнака прэміі ўручана праваабаронцы ПЦ «Вясна» Алена Лапцёнак за ўкладанне кнігі «Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020—2023» і за шматгадовую працу ў выдавецкай ініцыятыве «Беларуская турэмная літаратура».

Nashaniva.com