21-гадовую беларуску згвалцілі ў адным з рэстаранаў Санкт-Пецярбурга. Яна ў бальніцы

Паводле камер назірання, калі беларуска зайшла ў туалет у рэстаране, услед за ёй адразу забег мужчына і потым згвалтаваў яе ў кабінцы. Справай займаецца паліцыя.

15.11.2024 / 16:40

Ахоўнік рэстрарана «Рэзідэнт» у Санкт-Пецярбургу дапамагае 21-гадовай беларускай дзяўчыне дайсці да туалета (злева). Потым, калі ахоўнік сышоў, у жаночы туалет забег мужчына, каб знайсці і згвалтаваць беларуску. Фоты з камер назірання клуба

Інцыдэнт адбыўся мінулай ноччу ў рэстаране «Рэзідэнт» у Санкт-Пецярбургу. 21-гадовая беларуска адпачывала са сваімі сяброўкамі і ў нейкі момант ёй спатрэбілася пайсці ў прыбіральню. Ахоўнік праводзіў дзяўчыну да туалета і сышоў.

Паводле камер назірання, відаць, што ўслед за дзяўчынай у прыбіральню зайшоў мужчына. Ён знайшоў кабінку, у якой была беларуска, і згвалтаваў яе, сышоўшы адтуль праз тры хвіліны. Затым на пошукі зніклай сяброўкі адправіліся іншыя дзяўчыны, паведамляе расійскі тэлеканал «78».

Па падазрэнні ў гэтым затрымалі 36-гадовага грамадзянін Расіі (ураджэнца Кыргызстана), які атрымаў грамадзянства ў 2009 годзе ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. Цяпер мужчына знаходзіцца ў СІЗА, вырашаецца пытанне аб завядзенні супраць яго крымінальнай справы.

Сама беларуска, як піша партал «Фантанка» пасля інцыдэнту распавяла, што ў прыбіральні яе ванітавала. Схіліўшыся над унітазам, яна пачула, як да яе нехта зайшоў. У адзін момант мужчына прыціснуў яе да сцяны і пачаў гвалтаваць.

Палавы акт, са слоў беларускі, доўжыўся каля 2-3 хвілін. Іншаземец, як яна сцвярджае, скончыць згвалтаванне так і не змог, нацягнуў штаны і сышоў. Сама дзяўчына ж засталася ў кабінцы, дзе яе знайшла сяброўка і падняла шум.

Паводле парталу, беларуску адвезлі ў бальніцу на агляд, яе вопратку і генетычны матэрыял мужчыны адправілі на экспертызу. Следчы камітэт Расіі чакае вынікаў даследавання перад завядзеннем крымінальнай справы.

Затрыманы мужчына, у сваю чаргу, сцвярджае, што ў кабінку ён зайшоў, каб даведацца, «як сябе адчувае бландынка».

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу

Узбек атрымаў пяць гадоў за ўдзел у вайне на баку Расіі. На фронце ён правёў літаральна некалькі хвілін

Абвінавачаны ў групавым згвалтаванні канадскі хакеіст збег у мінскае «Дынама»

Nashaniva.com