Джэйк Пол перамог Майка Тайсана ў васьмі раўндах
У ноч з 15 на 16 лістапада ў Арлінгтане (ЗША) прайшоў грандыёзны баксёрскі вечар. 58-гадовы легендарны Майк Тайсан выйшаў на бой супраць блогера-баксёра Джэйка Пола.
16.11.2024 / 08:43
Фота: Julio Cortez / AP
Для Тайсана гэта быў першы невыставачны бой за апошнія 19 гадоў. Джэйк Пол правёў 12-ы паядынак у кар'еры, яго ранейшы рэкорд быў 10-1. Букмекеры ставілі на Пола.
Першапачаткова бой павінен быў адбыцца яшчэ летам, аднак з-за праблем са здароўем у жалезнага Майка ён быў перанесены.
Паядынак завяршыўся перамогай Пола аднагалосным рашэннем суддзяў з перавагай у чатыры балы. Бой прайшоў усе восем раўндаў.